- поўня
- поўня, -і
ж.
Луна в фазе круглого диска.Над партызанскімі лагерамі, дзе патухла зарыва, зноў зачырванелася неба, там узыходзіў месяц - сцёртая зверху поўня: паказалася з-за лесу, з-за вострых елак. Пташнікаў. Уставала сонца. У бездань неба нырнула поўня. Кірэенка. Ззяла поўня, з усіх бакоў абсыпаная яснымі зорамі, яшчэ адна поўня ззяла на вадзе пад тым, далёкім берагам. Карамазаў.
Самабытнае слова: Слоўнік беларускай безэквівалентнай лексікі (у рускамоўным дачыненні). Менск: Беларуская Энцыклапедыя. Ірына Шкраба. 1994.